Дудараў, А. Князь Вiтаўт : п’есы / Дудараў А. А. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2006. – 317с.
16+

Князь Вітаўт - гэта не проста адна з шэрагу асоб нашай старажытнай гісторыі. Гэтае імя аддаецца цеплынёй у сэрцы, выклікае ўсмешку на вуснах. Гэта вобраз тройчы рамантычны і надзвычай містычны . Аўтар шыкоўна рэалізаваў гэты патэнцыял, распавёўшы нам цудоўную гісторыю ўратавання князя Вітаўта з палону, у які ён трапіў з нагоды сваёй даверлівасці і шчырасці. Гісторыя гэтага зняволення выглядае так: падчас барацьбы за вялікакняскі прастол Вітаўт з сваёй дружынай прыбывае ў замак у Троках для вядзення мірных перамоў са сваім стрыечным братам Ягайлам, але апынаецца за кратамі. На дапамогу мужу накіроўваецца княгіня Ганна з сваёй пакаёўкай Аленай, якая згодна сюжэту закаханая ў Вітаўта.