Мележ, І. Подых навальніцы : раман з «Палескай хронікі» / Іван Мележ. – Мінск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 557 с. – (Бібліятэка школьніка)
16+

Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі – Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя – зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І…працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што – ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю.