22 верасня 2022
«Прыйдзе свята ў нашу хату»

У завяршэнні цыклу відэаролікаў аб традыцыйных святах беларусаў «Прыйдзе свята ў нашу хату» прадстаўляем вашай увазе апошні чацвёрты выпуск аб свяце «Багач», які замыкае кола гадавога традыцыйнага земляробчага календара.

Прыемнага прагляду!

6 лiпеня 2022
«Прыйдзе свята ў нашу хату»

Цыкл відэаролікаў аб традыцыйных святах беларусаў «Прыйдзе свята ў нашу хату» пряцягваецца. У трэццім выпуску гаворка будзе ісці аб адным з самых таямнічых і магічных святах народнага календара — «Купалле».

Прыемнага прагляду!

15 чэрвеня 2022
«Скарбы сялянскай хаты» — экскурс
Нясём сваю мы спадчыну,
Здабытую ў вяках,
Шануем песню матчыну —
Наш неацэнны скарб.
Яна для нас крыніцаю
Жывей вады звініць,
Каб не маглі забыцца мы,
Дзеля чаго нам жыць.

Для наведвальнікаў школьнага лагера бібліятэкарамі філіяла «Дзіцячая бібліятэка» быў падрыхтаваны экскурс «Скарбы сялянскай хаты». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце.

Дзеці паспрабавалі гладзіць бялізну пры дапомозе рубеля і качалкі, даведаліся з чаго нашы продкі плялі лапці, прыгадалі прыказкі і прымаўкі на гэту тэму. Шкаляры хутка адказвалі на пытанні вядучага і з зацікаўленнасцю разглядалі слайды і прадстаўленныя на выставе прадметы быту.

10 июня 2022
Прыйдзе свята ў нашу хату

Філіял “Дзіцячая бібліятэка” працягвае цыкл відэаролікай аб традыцыйных народных святах “Прыйдзе свята ў нашу хату”. Другі выпуск прысвечаны святу “Юр’е”.

7 июня 2022
«Гульні нашых продкаў» — гульня-знаёмства

Як жылі адналеткі сучасных дзяцей у мінулым? Чым яны займаліся? У якія гульні гулялі? Адказ на ўсе гэтыя пытанні даведаліся дзеці, якія наведваюць лагер у ЦТДзіМ «Ветразь надзей», завітаўшы ў філіял «Дзіцячую бібліятэку» на гульню-знаёмства «Гульні нашых продкаў». Пачалася сустрэча са знаёмства з прадметамі быту нашых продкаў. Дзеці паспыталі самі карыстацца тагачасным прасам, пазнаёміліся з прынцыпам работы калаўрота і іншых рэчаў. Усе з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях: «Ручаёк», «Гарачыя гаршчочкі», «Пастушкі», «Пчолкі».

Мерапрыемства дазволіла прысутным нібыта вярнуцца ў мінулае і паглядзець, як весела праводзілі свой вольны час дзеці.