Дайнека, Л. М. Назаві сына Канстанцінам : раман / Леанід Дайнека. – Мінск : Лiтаратура i мастацтва, 2010. – 448 с. – (Святло мiнуўшчыны)
16+

Леанід Дайнека – аўтар шырокавядомых гістарычных раманаў “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”. У новым рамане “Назаві сына Канстанцінам” ён не здраджвае гістарычнай тэматыцы. Чытач перанясецца ў XV-XVI ст., у Рым, у Вялікае княства Літоўскае, у Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Заключныя сцэны рамана – славутая Аршанская бітва 8 верасня 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.