Аляшкевіч, А. Замкавая гара : раман / Алесь Аляшкевіч. – Мінск : Звязда, 2019. – 416 с.
16+

Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча паглыбляе чытача ў амаль легендарнае XIII стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства, Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі. Перад нашымі вачыма паўстаюць вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны - князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнёслым, але часта драматычным каханнем...