Мы - беларусы!

Якая прыгожая назва ў нашай краіны - Беларусь!
А яшчэ мы завём яе - Радзіма.
А яшчэ - Бацькаўшчына.
Радзіма - бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная
з усіх краін ва ўсім свеце.
Поле, лес, рэчка, возера, зямля, па якой мы ходзім, веска ці горад,
у якім мы жывем, - гэта Радзіма.

Наша зямля завецца таксама Бацькаўшчына - бо яна засталася нам ад нашых бацькоў.
А ім ад іх бацькоў - нашых дзядоў. І так - аж ад самых далекіх продкаў.

Найвялікшы скарб Беларусі - гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч
пісаў пра іх так: "Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ!
Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе".

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках рускія, палякі, украінцы, літоўцы, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
Так завецца наша шматнацыянальная дзяржава.

Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што  ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая - значыць вольная.
Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця.

Мы – беларусы!

Лялька "Пеленашка"


Лялька "Аддарак"


Лялька "Зернавушка"

 

          

          

          



  Выхаванне любові і павагі да роднай мовы і культуры пачынаецца з маленства.
Вялікую ролю ў гэтым для дзяцей адыгрываюць мультфільмы і жывая мова  бацькоў.
І нават калі ў сям’і вы размаўляеце па-руску, а пераход на мову даецца складана -
пачынайце глядзець мультфільмы. Калі глядзець іх хоць некалькі разоў на тыдзень
малым беларусам і беларусачкам, то існаванне беларускай мовы ніколі не забудзецца.
  Мы прапануем вам невялікі “стартавы пакет”.
Прыемнага прагляду!

 

          

          

          

          

     

     

Режим работы
сектора по обслуживанию детского читателя центральной библиотеки

8.00-18.00
Выходной день: Понедельник
Санитарный день – последний четверг месяца

Наш адрес

213677, Могилевская область
г.п.Хотимск, пл. Ленина, 5

Телефон: +375-2247-78-8-65
E-mail: detbib.hotimsk@yandex.by