Гісторыя роднага краю заўсёды прыцягвае да сябе людзей творчых, неабыякавых да лёсу Радзімы. Спадчына краязнаўцы, які прысвяціў большую частку свайго жыцця вывучэнню сваёй малой радзімы неацэнна. Сабраныя ім веды аб родным краі будуць запатрабаваныя заўсёды.
Любоў да Радзімы заўсёды канкрэтная: гэта любоў да свайго дому, гораду, вёсцы, роднаму краю. А для таго каб палюбіць свой край, неабходна ведаць яго гісторыю. Значны ўклад нашага земляка бібліятэкара-краязнаўцы, франтавіка - Міхаіла Аляксеевіча Ласоўскага.
Гэты сціплы, творчы чалавек на працягу многіх гадоў па крупінках збіраў матэрыял аб гісторыі роднай вёскі Трасціно, пра людзей, якія праславілі свой край, аб воінах- земляках, аб простых працаўніках.
Па яго артыкулах не адно пакаленне юных краязнаўцаў вывучае гісторыю і культуру роднага краю.
“Да памяці аб мінулым Ласоўскі ставіцца як да святыні, добра ведаючы, што без мінулага няма будучыні”.