Актуально




































Інтэрактыўная віктарына



Государственная символика Республики Беларусь

 

 

 

 

 

 

 


Виртуальная выставка


Пятро Прыходзька
(25 лютага 1920 - 30 лістапада 2006 )

Куды б ні йшоў у свет багаты, -
З усіх краёў, з усіх дарог
У мілы кут, да роднай хаты
Вяртаўся я на свой парог.
П.Прыходзька

Пятро (Пётр Фёдаравіч) Прыходзька, нарадзіўся 25.02.1920 г. у вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1936 г. працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкама камсамола. Пасля заканчэння Магілёўскай газетнай партыйнай школы (1938) - адказны сакратар хоцімскай раённай газеты «Калгасная звязда». У 1939 г., пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С.М.Кірава ў Мінску.
У 1940 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, на Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях за Берлін, за вызваленне Прагі.
У пасляванны час (з 1947) працаваў у акруговай газеце «Во славу Родины» (Мінск), іншых ваенных газетах. У 1953 г. дэмабілізаваны. У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе «Беларусь» (1953-1954), газетах «Звязда» (1956-1957), «Літаратура і мастацтва» (1957-1961), на мінскай студыі дакументальных фільмаў (1961- 1966). У 1967-1971 гг. - рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972-1979 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Член СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Памёр 30 лістапада 2006 года.

Першы верш надрукаваў у 1936 г. (хоцімская раённая газета «Калгасная звязда»), у рэспубліканскім друку выступіў у 1937 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Пасля развітання» [1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975), «Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з паходаў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990) і кнігі нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым, 1954). Для дзяцей выдаў зборнік вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сцяблінка» (1986), паэму «Сын камунара» (1973).
 Працаваў як перакладчык. На беларускую мову перакладаў творы паэтаў народаў СССР. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1985) за зборнік «Парог памяці».

     

Дадатковыя матэрыялы аб жыцці і дзейнасці

Андрэеў, К.  Я служыў свайму роднаму люду… :  [Памяці П.Прыходзька]  / К. Андрэяў // Шлях Кастрычніка. – 2007. - №7.
Баурына, В.  Твае сыны, Хоцімшчына  /  В. Баурына  //  Шлях Кастрычніка. – 1999. – 8 верасня.
Ласоўскі, М. Пясняр зямлі Хоцімскай / Міхаіл Ласоўскі  // Шлях Кастрычніка. – 1990. – 24 лютага.
Ласоўскі, М.  Шчырая песня салдата з вёскі Альшоў  /  Міхаіл Ласоўскі  // Шлях Кастрычніка. –1995.– 7 сакавіка.
Мяснікоў, А.  У кожнага свая дарога…  / А.Мяснікоў // Звязда. – 2007. – 6 студзеня.
Памяць : Хоцімскі раён : гісторыка-дакум. хроніка / Гал. рэдактар Г.П. Пашкоў. – Мінск : БелЭн, 2003. – С. 516-524.
Раманенка, Л. Помню Хоцімска раніцы  /  Л. Раманенка  // Шлях Кастрычніка. – 2002. – 25 мая.
Шніп, В.  Голас сэрца Айчынай пачуты  :  Да 90-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка П.Ф.Прыходзька  /  В. Шніп  //  Літаратура  і мастацтва.  – 2010. – 26 лютага. – С.1
Ягораў, Д.  Творчыя сустрэчы  / Д. Ягораў  //  Шлях Кастрычніка.  – 1990. –  3 красавіка.

 

     

Літаратурная спадчына Пятра Прыходзька
На выставе прадстаўлены кнігі беларускага  пісьменніка П.Прыходзька
з  фонда цэнтральнай раённай бібліятэкі Хоцімскай РБС

     

Прыходзька П.  Пасля развітання : Вершы  / Пятро Прыходзька. - Мінск : Мастацкая літаратура, 1958. – 129 с.

Толькі голас твой звонкі пачую
Пасля развітання
Сягоння твой дзень нараджэння
Ты здаешся мне самай простай
Восень чырванню палала
Сустрэча
Хлеб дружы

 

 

 

Прыходзька, П. Вішнёвы агонь : вершы, паэма  / Пятро Прыходзька. – Мінск, 1963. – 112 с.

Балеюць  хаты ў ціхіх вёсках,
Сады  мяцеляцца наўкол,
І  ціха падаюць пялёсткі,
Нібы  гусіны пух, на дол.
Віецца  сонечнай раўнінай
Бальшак  – разблытаны клубок.
Ля  вокан белае хаціны
Гарыць  вішнёвы аганёк

 

 

 

Прыходзяка, П. Плацдарм : вершы і паэма  /  Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. - 112 с.

Вяртанне  ў баявую маладосць, на дымныя пераправы, франтавыя дарогі, дзе здзяйсняліся  гераічныя подзвігі мільёнаў савецкіх людзей у імя жыцця і шчасця на зямлі, -  асноўная тэма кнігі Пятра Прыходзькі “Плацдарм”.
У зборнік уключаны таксама творы,  прысвечаныя любові да роднага краю, шчырай дружбе, каханню.

 

 

 

 

 

 

Прыходзька П.  Парог памяці  : Вершы, балады, паэма  /  Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. –  94 с. : іл.

Кніга лірыкі “Парог памяці” –  працяг той жа тэмы, якой паэт прысвяціў многія свае творы, - мужнасць, гераізм савецкіх людзей, любоў да Радзімы, шчырасць дружбы, каханне.
У 1985 годзе П.Прыходзька стаў Лаўрэатам Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова за зборнік «Парог памяці».

 

 

 

 

 



Прыходзька П.   Водгулле грому : Вершы і паэмы  / Пятро Прыходзька. –  Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 158 с.

У кнізе паэзіі “Водгулле грому” аўтар зноў вяртаецца на пройдзеныя франтавыя дарогі, піша пра тое, якой нялёгкай цаной дасталася нам перамога.

 

 

 

 

 

 

 


Прыходзька П.   Споведзь любові : Выбранае : Вершы  і паэмы  /  Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая  літаратура, 1990. – 366 с.

Кніга  ўключае  франтавыя выршы часоў Вялікай Айчыннай вайны, творы з многіх паэтычных   зборнікаў, а таксама паэмы “Вішнёвы агонь”, “Апошняе пісьмо з вайны”, “Плацдарм”, “Дарога Рудных гор” і іншыя, прысвечаныя подзвігам савецкіх людзей у гады ваеннага ліхалецця і ў мірны час.

 

 

 

 

 

Прыходзька П.  Па слядах маланкі  : Кніга-дзённік  /  Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 269 с. : іл.

 Гэта кніга-дзённік  пісалася Пятром Прыходзька на прывалах, у акопах і зямлянках перад атакамі  і пасля іх.  Аўтар, будучы палітруком  роты, затым вайсковым  журналістам, занатоўваў  у свае  паходныя блакноты ўсё, што бачыў і перажываў у  шматлікіх баях. І вось гэтыя нататкі з франтавога  дзённіка, абпаленыя вогненнымі маланкамі, прапахлыя порахам, праз многа  гадоў сталі хвалюючай, праўдзівай кнігай.

 

 

 

 

 

Прыходзька, П. Каляровыя халады : вершы, паэмы, балады / Пятро Прыходзька. —  Мінск, 1994. — 183 с.

 У кнігу “Каляровыя халады” уключаны вершы, балады, паэмы. Публіцыстычныя і лірычныя  творы адрасаваны людзям, якія  перажылі нягоды і радасці ў далёкія гады вайны і ў мірны час. У многіх вершах аўтар звяртаецца  да падзей, якія хвалююць увесь народ у сувязі з экалогіяй, чарнобыльскай катастрофай, працэсамі перабудовы грамадства.

 

 

 

 

 

Прыходзька П. Позняя восень : Вершы, паэмы, баллады / Пятро Прыходзька. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. – 223 с.У кнігу “Позняя восень” увайшлі  творы, прысвечаныя  тэмам сівой даўніны, гісторыя роднага краю, былым  баявым паходам, у якіх аўтар прымаў непасрэдны ўдзел. Большасць жа  твораў зборніка напісаны  на тэмы адносін паміж людзьмі, пачуццяў шчырай дружбы і любові. Лірычныя матывы кахання, любоў да роднай  зямлі і яе  прыроды  аб’ядноўваюць многія творы, уключаныя ў гэтую кнігу.

 

 

 

 

 

 

 

Прыходзька, П.Ф. Дар князёўны : Паэма /  П.Прыходзька. –  Горкі, аддзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. – 32 с.

У кнігу ўвайшла паэма Пятра Прыходзькі “Дар князёўны”, дзе апавядаецца  пра паходжанне Хоцімска. Шмат месца ў паэме  займае апісанне  прыроды Усходняй Беларусі, абрадаў і звычаяў беларусаў.

 

 

 

 

 


Прыходзька, П.Ф. На хвалях часу : Кніга сардэчнай памяці / Пятро Прыходзька. – Мінск : Беларуская  навука, 2005. – 183 с.

 

 

 

 

 

 

 


Прыходзька, П.Ф. Любоў без ростані : вершы, балады, паэмы / Пятро Прыходзька. – Мінск  : Мастацкая літаратура,  2005. – 127 с.

 Кніга прысвечана ў асноўным подзвігам герояў Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945гг., а таксама актуальным падзеям, якія адбываліся ў роднай краіне і ва ўсім свеце.

 

 

 

 

 



Цэнтральная раённая бібліятэка запрашае жыхароў гарадскога  пасёлка Хоцімска і сваіх чытачоў пазнаёміцца з творчасцю нашага земляка!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Инфоресурсы

Электронный каталог
Публичный центр правовой информации
Районный информационно-идеологический центр
Периодические издания
Виртуальные выставки
Библиотеки сети в СМИ
Наши издания
Наши достижения
Краеведение
Услуги
Регистрация в государст-венном регистре ИР

 

Анонс мероприятий
Архив новостей
Мы в социальных сетях
Баннеры


















213677, Могилёвская обл., г.п. Хотимск, пл. Ленина, д. 5
E-mail: hotimskbib@ya.ru
тел./факс 8 (02247) 79-3-92