Біяграфічная даведка

Ваенны шлях М.А. Ласоўскага

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваенную прысягу прыняў 23 лютага 1944 г.
пры 54 вучэбным палку. Сяржант-франтавік трэцяга батальёна 18-га стралковага палка
9-й Чырвонасцяжнай гвардзейскай стралковай дывізіі.
IНФАРМАЦЫЯ З ІНФАРМАЦЫЙНАГА ПАРТАЛА АБ САЛДАТАХ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННЫЙ ВАЙНЫ “ПАМЯЦЬ НАРОДА.
1941-1945”

Удзельнічаў у баявых аперацыях: з 20.09.1944 г. па 15.03.1945 г. – 1 і 2 Прыбалтыйскі фронт, 18 гвардзейскі Чырвонасцяжны стралковы полк;

З 15.03.1945 г. па 09.05.1945 г. – Ленінградскі фронт, 28 гвардзейскі артылерыйскі полк.

Мае лёгкае раненне. Перамогу сустрэў пад г.Ліепая на беразе Балтыйскага мора.

1945-1951 – гады службы ў арміі: выдатнік баявой і палітычнай падрыхтоўкі, камсамолец-актывіст, ваенкар армейскай газеты, уганараваны сфатаграфавацца ля палкавога армейскага сцяга.

Узнагароды

— Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені;

— Медаль «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945»;

— Медаль Жукава;

— Нагрудныя знакі: «Гвардыя» (1944), «Выдатны артылерыст» (1945), «Франтавік» (2000), і шэраг юбілейных медалёў.

Ваенны білет

Службовая кніжка ваеннаслужачага

У 1951 годзе М.А. Ласоўскі вярнуўся з фронту і службы на радзіму. Міхаілу Аляксеевічу было прапанавана весці работу хаты-чытальні. Пяць гадоў працаваў ён на гэтай пасадзе, потым больш трыццаці гадоў – загадчыкам Трасцінскай сельскай бібліятэкі.

М.А.Ласоўскі - першы сельскі бібліятэкар на магілёўшчыне, які атрымаў вышэйшую спецыяльную адукацыю, унесены ў даведнік «Сучасныя беларускія краязнаўцы», які ў свой час друкавала «Краязнаўчая газета».

У 1953 годзе Міхаіл Аляксеевіч паступае вучыцца на чатыры гады ў Мінск на завочнае аддзяленне бібліятэчнага тэхнікума імя Пушкіна.

У 1956 годзе назначаны загадчыкам Трасцінскай сельскай бібліятэкі.

Пасля заканчэння тэхнікума М.А.Ласоўскі паступае на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя. М. Горкага.

Дакументы аб адукацыі

Атрымаўшага бібліятэчную адукацыю М.А. Ласоўскага пераводзяць узначальваць Хоцімскую раённую бібліятэку.

У 1959 годзе М.А. Ласоўскі зноў вяртаецца ў Трасцінскую сельскую бібліятэку.

Трасцінская сельская бібліятэка, дзе працаваў М.А. Ласоўскі, лічылася адной з лепшых у вобласці, пастаянна насіла званне «Бібліятэка высокай работы».

М.А. Ласоўскі быў удзельнікам абласной навукова-практычнай канферэнцыі, дзе выступіў з дакладам «Новае і перадавое ў бібліятэчнай рабоце» і ўдзельнікам саюзнай нарады бібліятэкараў у Маскве.

Імя М.А. Ласоўскага занесена ў Кнігу Пашаны абласнога ўпраўлення культуры і адукацыі (1967).

Узнагароджаны значком «За выдатную работу» (1968).

1987 год – вызвалены з пасады загадчыка Трасцінскай сельскай бібліятэкі з выхадам на пенсію. Стаж – 36 год прапагандыста кнігі на Хоцімшчыне.

Працоўная кніжка

Падзякi

М.А. Ласоўскі трыдцать тры гады без перапынкаў быў дэпутатам Трасцінскага сельскага Савета. Яго ўключалі ва ўсе камісіі, якія ўтвараліся мясцовай уладай, ён актыўна удзельнічаў у шматлікіх грамадскіх аб’яднаннях. Доўгі час з’яўляўся старшынёй пярвічнай арганізацыі таварыства інвалідаў і ветэранаў вайны пры Трасцінскім сельскім Савеце.

Жнівень 2013 года стаў апошнім месяцам жыццёвага каляндара Міхаіла Аляксеевіча Ласоўскага.