Шчаслівы той, хто сустрэўся з паэзіяй Пятра Прыходзькі. З ёй адчуваеш сябе далучаным да сваёй радзімы, яе прыгажосці, багацця, да людзей.
У аўтабіяграфіі Пятро Прыходзька калісьці заўважыў: «Любіць людзей, жыццё — найвялікшае шчасце для паэта, і трэба да канца жыцця пранесці ў душы гэта святое пачуццё».
Тое, што пісьменнік заўсёды заставаўся верным гэтаму ідэалу, адчуе кожны, хто пазнаёміцца з творчай спадчынай мастака слова.
Пятро Прыходзька пражыў нялёгкае, але яскравае жыццё… «Працаваць трэба пакуль б’ецца сэрца», – пісаў паэт.
30 лістапада 2006 года Пятра Прыходзькі не стала.