Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП)

АСАБОВАЯ СПРАВА ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ – СЯБРА САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ
АСАБОВАЯ СПРАВА ПЯТРА ПРЫХОДЗЬКІ
У справе захоўваецца ліст 1946 г. да старшыні СП БССР Міхася Лынькова

Добры дзень, Міхаіл Ціханавіч!

Пішу Вам з Слуцка, дзе знаходзіцца наша армейская рэдакцыя ўжо другі месяц. З дэмабілізацыяй справа затрымалася і невядома што будзе. Трэба пачынаць хадатайства зноў. У нас, у штабе арміі, суспроць таго, каб мяне ўволіць, звальняюць толькі тых, хто ім не патрэбен і хто не хоча звальняцца. А мне так хочацца зноў вярнуцца да жыцця, да творчасці, да ўпартай працы. Пісаць у арміі на беларускай мове, дзе яе не разумеюць, ды яшчэ ў такім асяроддзі, зусім немагчыма.

Я Вас прашу, Міхаіл Ціханавіч, напішыце, калі ласка, пісьмо члену Ваеннага Совета Беларускага Ваеннага Округа генерал-лейтэнанту Бабійчуку пісьмо з просьбай, каб мяне дэмабілізавалі. (Яго адрас: г. Бабруйск, Штаб Бел. округа). Калі б я да Вас спачатку звярнуўся і вы напісалі, я ўпэўнен, што ўжо быў бы цывільным. Яны любяць гаварыць толькі з аўтарытэтнымі людзьмі. Гэта самае вышэйшае ў нас начальства. Яно можа зрабіць усё - і вывесці ў жыццё, і адарваць ад яго. Другая справа - вайна. А цяпер жа кожны чалавек павінен быць на сваём месцы.

Міхаіл Ціханавіч! З тога часу, як мы гаварылі з вамі аб маім прыёме ў Саюз прайшло ўжо чатыры месяцы. Кніжка мая здадзена ўжо ў набор. Я прашу Вас разглядзець маю заяву на Праўленні. Я аддаў яе Кавалёву. Танк узяў мой зборнік і сказаў, што зробіць інфармацыю аб маіх вершах. Прыём у Саюз, бязумоўна, паскорыць дэмабілізацыю.

Я зараз працую над новымі вершамі. Паэму "Майсурадзэ" здаў у "Полымя", дзе ўжо запланіравалі ў нумар. Калі будзе Праўленне, я дамовіўся з Кавалёвым, каб мне паведамілі. А калі мяне ў той час пашлюць у камандыроўку, дык можна і без мяне. Жадаю ўсяго добрага. Будзьце здаровы.

Капітан Пятро Прыходзька

Мой адрас. Г. Слуцк. П.п. 64585 А

Рэдакцыя

Заява на ўступленне ў СП БССР
Выпіска з пратакола паседжання Праўлення СП аб прыёме П. Прыходзькі ў пісьменніцкую арганізацыю.
Урывак з ліста да Паўла Кавалёва аб спрыянні дэмабілізацыі паэта. 1949 год.