Мы не маглі, спазнаўшы гора,
Чужыя землі рабаваць,
Як тыя, што ў Ірак учора
Ішлі з-за мора ваяваць.
Даруй, мой брат, што я пра гэта
Згадаў у твой жалобны час.
Да іншага пайшоў ты свету,
Але агеньчык твой не згас.
І ты пад матчынай слязою
Спазнаў нялёгкіх шмат нягод.
Але ж кахаў так жонку Зою,
Пражыўшы з ёй дзесяткі год.
Дзяцей вы разам гадавалі,
Унукаў, праўнукаў сваіх,
Як птушанят, пускалі ў далі
І развіналі крылы іх.
Ты многа зведаў шчасця й бедаў
Пад родным небам у мальбе.
І мо ніхто цябе не ведаў
Лепш, чым ты змог знаць сам сябе.
Зноў на планеце гінуць людзі
Ад агрэсіўных, злых праяў.
Але салдат жыць вечна будзе,
Што за жыццё Зямлі стаяў.
Дык хай, мой брат, у ночы чорнай
Мінуць трывожныя гады.
Ў сваім страі сяброў-вучоных
Ты застаешся назаўжды!
24 сакавіка 2003 г.