Фотагалерэя

З пісьменнікамі Мікалаем Аляксеевым і Міхасём Калачынскім (справа)
у рэдакцыі часопіса «Беларусь».
Пра жыццё, пра літаратуру гутарыць П. Прыходзька з чытачамі.
Дні беларускай літаратуры на Магілёўшчыне. Пятро Прыходзька ў складзе групы беларускіх пісьменнікаў наведаў сваю Радзіму з творчай справаздачай (люты, 1971 г.)
Суправаджае пісьменніка М.А. Ласоўскі, выступае з аглядам
яго жыццёвага і творчага шляху ў саўгасе "Трасціно"
і калгасе "Чырвоны Маяк".
На працягу многіх гадоў П. Прыходзька вёў перапіску з рэдакцыяй раённай газеты “Шлях Кастрычніка”.
Кожнае пісьмо было прасякнута любоўю да сваёй малой радзімы.
П.Ф. Прыходзька з карэспандэнтамi газеты «Шлях Кастрычiка».
Да 70-годдзя з дня нараджэння П.Ф. Прыходзькі Хоцiмская цэнтральная бібліятэка падрыхтавала юбілейны вечар “Пясняр зямлі Хоцімскай”. Гэта быў апошнi вiзiт паэта-земляка на Радзiму (1990 г.)
Прывітальнае слова паэта пасля ўручэння хлеба-солі.
Наш зямляк П.Ф. Прыходзька расказвае пра сябе.
У гонар юбіляра-земляка ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці
Хоцімскага РДК выканалі беларускія народныя песні.
П.Прыходзька з пісьменнікамі-сябрамі
(злева направа: А.Пісьмянкоў, П. Прыходзька, М. Саўчанка, П. Пруднікаў).
г.Бялынічы. XXVII Дзень беларускага пісьменства - 2020.
Кніжная экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта-франтавіка