Служба ў арміі (1940-1953 гг.)

"Слова ПЕРАМОГА азарала нам дарогі і акопны жвір, і яно навекі побач стала з самым дарагім нам словам — МІР."

Пятро Прыходзька

Вялікая Айчынная вайна абпаліла юнацтва паэта. У 1939 годзе яго прызвалі ў рады Чырвонай Арміі, калі ён быў студэнтам Мінскага інстытута журналістыкі. Апынуўшыся на Бранскім фронце, паэт сумуе аб роднай вёсцы Альшоў, аб бацькоўскай зямлі.

Пятро Прыходзька быў прызначаны палітруком роты асобай 134-й курсанцкай брыгады, затым
74-й стралковай дывізіі.

Перад пачаткам баёў на Курскай дузе летам 1943 года быў пераведзены служыць у 81-ю стралковую дывізію.

Пасля баёў на Курскай дузе войскі Цэнтральнага фронту паспяхова набліжаліся да Беларусі.

Незабыўная восень 1943 года. Паэт Пятро Прыходзька – вайсковы журналіст дывізійнай газеты «Призыв Родины». Капітан.

І вось перад вачыма – родная, шматпакутная, але няскораная зямля. З берага Дняпра бачны невялікі гарадок Лоеў. Ён у руках ворага. Асенняй зорнай ноччу быў дадзены загад – фарсіраваць Дняпро. Не задумваючыся, ваенны журналіст Пятро Прыходзька папрасіўся ў батальён, якому загадана фарсіраваць небяспечную рэчку. Не ўсім байцам давялося пераправіцца на правы бераг. Вораг лютаваў, пайшоў у контратаку. Групе смельчакоў удалося ступіць на бераг, заняты фашыстамі. Раптам змоўк кулямёт. Камандзір батальёна украінец Р.Ш. Мяньшун замяняе забітага кулямётчыка. Няма каму падаваць боепрыпасы. Пятро Прыходзька кідаецца да кулямёта з кулямётнымі лентамі, не зважаючы на моцны варожы агонь.

Пасля паспяховай пераправы і ўтрымання невялікага плацдарма камандзір сказаў Пятру Фёдаравічу:

— А я думаў, што карэспандэнт возьме матэрыял у штабе, а ты сапраўдны салдат, маладзец.

Гэта была заслужаная пахвала.

За гэты бой камандзір батальёна Р.І. Мяньшук быў адзначаны званнем Героя Савецкага Саюза, а капітан Пятро Фёдаравіч Прыходзька – ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Гэта была адна з першых яго баявых узнагарод.

Пасля фарсіравання Дняпра дывізія, дзе служыў паэт, прымала ўдзел у вызваленні Мазыра, Калінкавіч, Хойнікаў і многіх іншых гарадоў і вёсак беларускага Палесся. Дывізіі было прысвоена найменаванне — Калінкавіцкая. Яна прайшла далей па беларускай і ўкраінскіх землях, прымала непасрэдны ўдзел у вызваленні Польшчы, Чэхаславакіі, ва ўзяцці Берліна і вызваленні Прагі.

У многіх баях Пятро Прыходзька прыраўноўваў пяро да штыка: гэта было і на Сандамірскім плацдарме, і ў баях у Нямеччыне. У цяжкія гады для Радзімы ён становіцца членам КПСС. Гэта абавязвала яго быць у баях першым.

Дывізія Пятра Прыходзька адной з першых прыняла зводку Савінфарбюро з загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб капітуляцыі Германіі. Прымаў зводку адказны сакратар дывізійнай газеты «Призыв Родины» Пятро Прыходзька.

Нялёгкі салдацкі шлях паэта закончыўся ў Берліне.

Пятро Прыходзька быў узнагароджаны двумя ордэнамі Чырвонай Зоркі, двумя ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны першай і другой ступені, медалямі.

У пасляваенны час працаваў у акруговай газеце «Во славу Родины» (г. Мінск), а таксама супрацоўнічаў з іншымі ваеннымі газетамі. Увесь гэты час ён знаходзіўся на службе і дэмабілізаваўся толькі у 1953 годзе у званні падпалкоўніка.

Доўгімі і цяжкімі былі нашы франтавыя вёрсты. Ад роднай Беларусі, якая поўнасцю была вызвалена ад фашысцкай нечысці, шлях наш 81-й стралковай дывізіі пралёг праз Польшчу, Германію і Чэхаславакію. Дывізіі давялося быць на разных франтах - 1-м Украінскім і 4-м Украінскім, якімі камандавалі маршал І.С. Конеў і генерал І.Я. Пятроў. Цяжкімі былі баі на Сандомірскім плацдарме, на Вісле, дзе загінулі камандзір дывізіі палкоўнік Хорыкаў і начальнік палітаддела палкоўнік Вераб’ёў. Многім воінам, у тым ліку і мне, пагражала смерць. Асабіста я, знаходзячыся з баявымі сябрамі на перадавой, быў паранены і кантужаны. Але мы выжылі, выстаялі, прымалі агонь на сябе замест тых, што загінулі. Праз цяжкія выпрабаванні, бяду і радасць мы дайшлі да Берліна, да Прагі і там, як пяецца ў песні, свой закончылі паход! Нялёгкай цаной мы здабылі сваю перамогу над ворагам. І гэта назаўсёды, на вякі! Многіх баявых сяброў, паплечнікаў няма сярод нас. Але яны жывуць у нашай памяці, у нашых сэрцах, у нашых песнях і легендах.

Пятро Прыходзька
Капітан  П. Прыходзька – адказны сакратар дывізіённай газеты. 1944 г.
Капітан П. Прыходзька – адказны сакратар дывізіённай газеты.
1944 г.
З баявым сябрам. Справа - П.Ф. Прыходзька  (фотаздымак ваеннага часу).
З баявым сябрам.
Справа - П.Ф. Прыходзька (фотаздымак ваеннага часу).
П.Ф. Прыходзька ля Рэйхстага (фотаздымак ваеннага часу).
П.Ф. Прыходзька ля Рэйхстага (фотаздымак ваеннага часу).

Зводная iнфармацыя з інфармацыйнага партала
аб салдатах Вялікай Айчынный вайны
“Памяць народа. 1941-1945”

Зводная iнфармацыя

1943 год

22 жніўня

Адбылася нарада партыйнага актыву дывізіі. Даклад аб выніках летніх наступальных баёў зрабіў камандзір дывізіі генерал-маёр Аляксандр Барысавіч Барынаў. Малады яшчэ, але ўвесь сівы. Бровы чорныя, а валасы белыя-белыя. Гаворыць ціха, спакойна. Яго любяць усе – і байцы, і камандзіры. Нездарма пра яго мы склалі песню, якую салдаты спяваюць ва ўсіх ротах.

Пад камандаваннем генерал-маёра Барынава 81-я стралковая дывізія дасягнула вялікіх баявых поспехаў, асабліва на Курскай дузе. У пачатку ліпеня, калі гітлераўцы перайшлі ў контрнаступленне, яна прыняла на сябе галоўны ўдар у раёне Паныроў. Прайшоўшы сотні кіламетраў па Бранскім напрамку, дывізія вызваліла 55 населеных пунктаў, знішчыла больш як 5 тысяч варожых салдат і афіцэраў. За выдатныя баявыя дзеянні прадстаўлена да высокай урадавай узнагароды.

Так, дывізія гэтага заслужыла. Што ні салдат – герой…

Як прыемна служыць у дывізіі, дзе шмат такіх герояў

7 верасня

Ідзём па ўкраінскай зямлі. Прайшлі ўсю Сумскую вобласць. Вось яна — радзіма вялікага Кабзара. Такая ж прыгожая, як наша сінявокая Беларусь. Навокал белыя хаціны, вішнёвыя сады, рэкі, азёры, шырокія стэпы. Толькі менш лясоў і балот, чым у нас.

Сёння зайшоў у адну хату. Усюды чысціня, светла, кветкі. На сценах вісяць маляўнічыя ручнікі. На адным з іх вышыта дрэва, пад дрэвам — крыніца. Каля яе дзяўчына з вёдрамі. У нацыянальным адзенні, такім жа, якія носяць дзяўчаты ў нас, на Бсларусі. Унізе словы песні, вышытыя чыёйсьці ўмелай рукой словы – шчырыя, сардэчныя:

Гэта тая крынічанька,
IIIто голуб купаўся,
Гэта ж тая дзяўчыначка,
Што я жаніхаўся.
... А ўжо з тае крынічанькі
Арлы воду пьюць.
А ўжо тую дзяўчыначку
Пад вянец вядуць.

Прыгадваю, што мая цётка Аксеня таксама спявала гэтую песню. О, хутчэй бы ступіць на бацькоўскую зямлю!

Як там мае родныя, блізкія? Ці жывыя, ці здаровыя? Роўна два гады, як не маю ад іх ніякіх вестак.

19 верасня

Вось ужо год, як я служу сакратаром дывізійнай газеты. Дагэтуль быў палітруком роты. Першы ордэн Чырвонай Зоркі ўручыў мне перад строем генерад-маёр А.А.Казаран у 74-й стралковай дывізіі. Адтуль мяне перавялі ў дывізію Барынава.

А сёння – новая радасць. Да нас у рэдакцыю прыязджаў маёр М.С.Зярніцкі – інстурктар палітаддзела арміі, мой настаўнік, былы выкладчык практыкі газетнай работы ў Мінскім КІЖы (Камуністычны інстытут журналістыкі - У.П.), дзе я вучыўся да прызыву ў армію. I вось мы зноў сустрэліся. Я яго абняў, як роднага бацьку. Ён і сёння мяне многаму навучыў сваімі парадамі, заўвагамі.

27 верасня

Учора нашы войскі вызвалілі Смаленск, а сёння хтосьці першым з байцоў ступіў на беларускую зямлю. Якое шчасце! Першым вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Хоцімск — гарадскі пасёлак, дзе я ў 1988 го- дзе працаваў у рэдакцыі раённай газсты «Калгасная звязда», у якой быў надрукаваны мой першы верш. Вызвалена і мая родная вёска Альшоў, а побач з ёй — вёска Вялікая Ліпаўка, дзе я пражыў каля дзесяці гадоў з бацькамі. Сёння я напісаў ім пісьмо.

11 кастрычніка

Асобныя падраздзяленні нашай дывізіі падступаюць да Дняпра, вядуць баі за пашырэннс плацдармаў. Усе палкі рыхтуюцца да вялікага і магутнага ўдару.

Сёння зноў хадзіў на пярэдні край, у полк, якім камандуе палкоўнік Рыбчанка. Я з ім блізка знаёмы. Шчыры, сардэчны чалавек, мужны камандзір.

Я ледзьве змог адшукаць штаб палка. Так многа войск у раёне Любяч, што цяжка прайсці Любячы – гэта тое самае мястэчка непадалёку ад Дняпра, дзе тры дні назад нашу рэдакцыю моцна бамбілі гітлераўцы.

I ўсё такі нумар мы выпусцілі своечасова.

15 кастрычніка

Наш камандзір маёр Скакун пабываў у рэдакцыі франтавой газеты «Красная Армия». Ён толькі што вярнуўся з Канатопа. Там адбылося вялікае няшчаеце; фашысты разбамбілі эшалон, у якім знаходзілася рэдакцыя. Забіта і паранена некалькі чалавек. Вось і думай, дзе цябе стрэне варожая куля.

Самая прыемная навіна, якую прынёс маёр - гэта тое, што наш Цэнтральны фронт пад камандаваннем К.К.Ракасоўскага накіроўваецца поўнасцю з Чарнігаўшчыны на тэрыторыю Беларусі.

18 кастрычніка

Добры дзснь, родная Беларусь! Мы прыйшлі. Мы вярнуліся да цябе. Прабач, што затрымаліся ў паходзе. Трэба ж было прайсці сотні, тысячы кіламетраў, каб вярнуцца назад. А якія гэта былі кіламетры — ты сама добра ведаеш, родная зямля. Нялёгка было табе. Нялёгка было і нам. Але мы падзе- лімся бядой, горам і славай.

Мы - воіны 81-й стралковай дывізіі — маем асаблівы гонар. Ваявалі пад Бранскам, пад Ліўнамі, на Курскай дузе ў раёне Паныроў і Прохараўкі, прайшлі амаль усю паўночна-ўсходнюю Украіну. Цяпер вось першымі фарсіравалі Днепр і ступілі на тваю зямлю, Бедарусь! Сярод нас ёсць рускія, украінцы, беларусы, грузіны, казахі... Усіх не пералічыць. Многія з іх, гэта я ведаю, ніколі яшчэ но былі туг, але чулі, ведалі пра цябе і цяпер самі цалуюць тваю зямлю.

19 кастрычніка

Разам з батальёнам капітана Меншуна я пераправіўся на правы бераг Дняпра ў раёне беларускай вёскі Глушэц. Перадавыя часці дывізіі знаходзяцца ўжо тут, за Дняпром, непадалёку ад Лоева. Справа ад нас — вёска Дзяражычы. Там высокі бераг. Яго вельмі цяжка браць. Ідуць жорсткія баі.

У напрамку вёскі Глушэц - даліна. Але тут яшчэ цяжэй утрымліваць плацдарм – прастрэльваецца кожны метр. Бяру ў рукі зброю і я, вайсковы журналіст. Сярод ночы немцы перайшлі ў контратаку і хацелі скінуць у Днепр наш батальён. Я апынуўся побач з камандзірам батальёна капітанам Меншуном. Ён сам лёг за станковы кулямёт замест першага нумара. А мне давялося падаваць яму кулямётную стужку.

Які адважны чалавек гэты Мяншун! Чаму я раней не сустракаўся з ім? Сёння ж напішу пра яго ў чарговы нумар ..

20 кастрычніка

Сённяшняя ноч для мянс самая шчаслівая. Мне зноў давялося быць у батальёне капітана Меншуна, разам з ім вссці сапраўдны жорсткі бой і застацца жывым.

Рады, што і мая доля ёсць у агульнай справе ўсіх, хто вызваляс родную Айчыну ад гітлераўекай чумы. Але мнс яшчэ трэба вярнуцца ў рэдакцыю і напісаць пра сваіх баявых сяброў.

21 кастрычніка

А пераправа ідзе. Лодкі і пантоны снуюць усю ноч з аднаго берага на другі. Ідзе бітва за Днепр. Бітва за вызваленне.

Палессе! Глыбіннае, сапраўднас беларускае Палессе. Зямля з векавымі дрымучымі барамі, хвойнікамі, беразнякамі і ў шматлікіх месцах топкімі балотамі, гацямі, якія Якуб Колас апісваў у сваёй «Дрыгве». Рансй я не быў тут. Пройдзены тысячы кіламетраў, нялёгкія дарогі вайны. Ніколі не забуду Сталінград. Першы год вайны. Ваенна-палітычнае вучылішча. Першы выпуск ваенных палітрукоў. Зіма. Люты мароз. Мы стаім на ўскраіне горада ў баявым страі, перад будынкам школы ў новым абмундзіраванні. У кожнага - па тры кубікі на пятліцах. Мы яшчэ не нюхалі пораху, мы яшчэ не ваявалі. Толькі чулі гул вайны: аднойчы ноччу разарвалася бомба, і наша казарма здрыганулася ад гэтага выбуху. Фронт набліжаецца да Сталінграда. Нас, палітрукоў, выпускнікоў ваенна-палітычнага вучылішча, адпраўляюць на фронт...

…Якое вялікае шчасце адным з першых ступіць на родную беларускую зямлю, прымаць удзел у яе вызваленні. У франтавой газеце сёння змешчаны вершы пра воінаў-герояў Дняпра. Па ўсім фронце гучыць песня на словы паэта Яўгена Далматоўскага «Ой, Дняпро, Дняпро!»

Як ён добра напісаў! Трэба і самому паспрабаваць. Колькі тут герояў! Як не пісаць пра іх!

23 кастрычніка

Даведаўся яшчэ пра аднаго героя - сяржанта Мікалая Кузьміча Баяшку. Ён – блізкі мой зямляк — з Крычава, беларус. Магчыма, мы з ім там сустракаліся да вайны. Я ж дзесяткі разоў праязджаў праз Крычаў са сваёй станцыі Камунары на Магілёў. Але, на вялікі жаль, мы больш не сустрэнемся. Станковы кулямётчык камсамолец Мікалай Баяшка ўчора загінуў смерцю героя. Сёння ў нашай газеце друкуецца мой верш, прысвечаны яго светлай памяці. Пішу і на беларускай, і на рускай мовс, бо тут жа няма спецыяльных перакладчыкаў.

Днепро широкий в огне.
Враг на той стороне.
Волны плещут, кипят.
Очень тяжко.
Но на берег крутой
За бурляшей волной
Самым первым
Вступает Баяшко.

Далей пішацца аб тым, як ён двое сутак запар вёў бой з фашыстамі, адбіў шэсць атак з кулямёта. Ён стаяў насмерць.

Он за землю свою
Пал в жестоком бою.
И лежит под зелёной сосною.
А вдали за Днепром
И огнем, и мечом
Бьют фашистов
такие ж герои.

2 лістапада

Чамусьці доўга няма пісьма з роднай вёскі Альшоў Хоцімскага раёна, Бацькі і маці няма. Там засталася адна родная цётка Аксеня, якая выхоўвала мяне ў раннім дзяцінстве. Ці жывая ты, родная Аксеня Яфімаўна? Шлю табе нізкі, гарачы сыноўскі паклон...

6 лістапада

Атрымаў пісьмо ад вельмі дарагога мне чалавека, якога я ні разу не бачыў, але палюбіў на ўсё жыццё — ад Веры Аляксандраўны Давыдавай, маці майго баявога сябра-героя. Вось што яна піша мне з далёкага Архан- гельска.

«Добры дзень, дарагі Пётр Фёдаравіч! Шлю Вам шчырае прывітанне і віншую з надыходзячым святам Вялікага Кастрычніка. Ад душы жадаю Вам усяго добрага ў Вашым маладым жыцці, а самае галоўнае — здароўя. Сёння я пачула па радыё Ваш зварот да сваёй маці і зразумела, што Вы знайшлі сваіх родных, чаму я ад душы вельмі рада. Мне і радасна, і балюча, Вы знайшлі сваю маці, а мой сын ужо не вернецца ніколі...»

Далей я не мог чытаць. Слёзы засцілалі вочы.

Што табе адказаць, мілая Вера Аляксандраўна? Ты нават не ведаеш, што ў мяне даўно няма роднай маці. Гзты верш, які ты пачула па радыё, я напісаў ад імя ўсіх сыноў і ад імя тых, якія ўжо ніколі не вернуцца да сваіх маці. Вось амаль увесь тэкст таго верша, які пачула па радыё Вера Аляксандраўна.

6 лістапада

Ліст з пярэдняга краю

Добры дзень, маці! Хутка дамоў
Я прыду, твая родная кроў.
Два гады я табе не пісаў;
Слуп фашысцкі між намі стаяў.
I от, чуеш, на роднай зямлі
Сёння ў Хоцімск байцы ўвайшлі?
Як шкада, што не першым з байцоў
Я ў нашу хату ўвайшоў!
Але знай — мы ішлі адным полем
І з адною салдацкаю доляй.
Ты яго напаі, накармі,
Замест сына свайго абдымі,
Толькі ты, маці, дужа не плач —
Бачыш, свеціць агністы кумач?
Я таксама здаровы, жывы,
Йду на захад ад Волгі й Масквы,
Да цябе я і ночы, і дні
Пешшу крочыў і поўз праз агні
У нашу Ліпаўку — наша сяло,
Што ў фашысцкай няволі было.
Ты чакай, заўтра ў родную хату
Увайду я чырвоным салдатам.
Будзь праклятай, фашыстаў арда!
Але ты не гаруй, не рыдай.
Асірочаны дом не адзін,
Для цябе ж я, лічы, родны сын.
Не скароны ў цяжкой барацьбе,
Адбудуе ён хату табе.
Што сказаць табе, маці, ячшэ,
Каб тваіх не засмучваць вачэй?
Я свой ліст дапішу не пяром,
А ў баі сваім вострым штыком.

10 лістапада

3 Масквы мне прыслалі газету «Савецкая Беларусь», якая выпускаецца там рэгулярна на роднай мове. Я ўстанавіў сувязь з рэдакцыяй. У нумары змешчаны мой верш «Роднай Беларусі», які я пасылаў адсюль, з фронту. Прыемна і радасна было чытаць разам з вершам ліст ад Пятра Фёдаравіча Глебкі, які павіншаваў мяне з надыходзячым Новым годам, пажадаў усяго добрага ў франтавым жыцці-быцці.

Дзякуй» дарагі мой цёзка калі можна Вас так назваць. Я ж добра ведаю Вас. Слухаў неаднойчы Вашы выступленні, каді вучыўся перад вайной у Мінскім інстытуце журналістыкі.

Кожны дзень прыносіць новую радасць. Войскамі нашага фронту, як і іншымі вызвалена ўжо вялікая тэрыторыя Беларусі. 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і Прыбалтыйскі франты наступаюць у напрамку Гомеля, Віцебска, Магілёва і беларускай сталіцы Мінска, у якім я вучыўся перад вайной. Слаўны мой, родны Мінск. Хутчэй бы спаткацца з табоі. Напэўна, ты ўвесь у руінах. Разбураны фашыстамі. Але мы не зломкі. Мы адбудуем цябе. Толькі б хутчэй настаў дзень вызвалення.

28 снежня

Такога хвалявання не перажываў ніколі ў жыцці. Атрымаў ліст з Ліпаўкі, з роднай вёскі, што на Хоцімшчыне. Ад каго ж? Маці роднай у мяне няма. Яна памерла, калі я яшчэ быў маленькі. Нават не помню яе. І фатакарткі не зрабілі тады. Бацька, Фёдар Савельевіч загінуў яшчэ ў пачатку вайны. Пра гэта я ўжо ведаю. А сёння мне ліст прыслала сястра па бацьку, ад другой яго жонкі, Люба. Мы жылі разам вельмі мала, усяго пяць гадоў. Я рана расстаўся з сям’ёй, паехаў вучыцца ў Магілёў, затым у Мінск. Але ж гэта пісьмо з вёскі, ад роднага чалавека, адкуль, дзе я не быў столькі гадоў.

Расчуліўся да слёз. Сястра піша:

«Добры дзень, дарагі Пеця! Віншую цябе з Новым, 1944 годам. Жадаю, каб у гэтым годзе мы сустрэліся. Тры гады мы не ведалі, дзе ты знаходзішся. І вось ты прыслаў ліст у сельсавет, з якога перадалі мне нумар тваёй палявой пошты. Табе ўжо адказвалі з сельсавста — бацька наш загінуў. Але пры якіх абставінах — ніхто не ведае. Адно мне стала вядома. У пачатку вайны ён трапіў у палон, да немцаў. Вырваўся якімсьці шляхам. Але да партызан, да свайго брата Ларкі, не дайшоў. Кажуць, яго застрэліў якісьці гад…»

Далей чытаць проста не магу…Загінулі ўжо тысячы, магчыма, мільёны людзей. Не ўсе ў жывых засталіся і з маіх родзічаў. Але што з бацькам? Не было маці. Цяпер няма і яго. Пакуль б’ецца сэрца — трэба жыць, ваяваць. Цяпер галоўнае — помсціць, дабіваць ненавіснага ворага.

1944 год

14 студзеня

Сёння ў франтавой газеце «В бой за Родину» апублікаваны мой вялікі памерам верш (яго можна назваць баладай), прысвечаны памяці выдатнага героя нашай дывізіі радавога Майсурадзэ Георгія Васільевіча. Верш ужо друкаваўся ў дывізіёнцы. Пішу больш на роднай — бедарускай мове. Але ж перакладаць на рускую няма каму. Таму даводзіцца займацца гэтай справай самому.

19 студзеня

Сёння ў нашай дывізіёнцы надрукаваны мой нарыс пра сапраўднага героя — камандзіра ўзвода разведкі лейтэнанта Цімафея Трафімавіча Гутніка. Нарыс маленькі, па аб'ёме нашай газеты. Называецца «Партбілет № 4915634». Аб чым гаворыцца ў нарысе? Газета можа не захавацца. Перапішу яго кароткі змест у дзённік.

2 красавіка

Вось ужо некалькі тыдняў, як мы знаходзімся на перафарміроўцы. Дывізія надта парадзела. Трэба яе папоўніць і падрыхтаваць да новых, можа яшчэ больш жорсткіх бітваў. Мы ж павінны не толькі вызваліць сваю родную зямлю, але дайсці да Берліна, да самай бярлогі лютага звера. Гэта разумеюць усе байцы. Вызвалена ўжо вялікая тзрыторыя Украіны, Беларусі, паўночных раёнаў краіны. Зламана блакада Ленінграда, Вораг бяжыць далей і далей на захад, Гэта дае нам новыя сілы і ўпэўненасць у канчатковай перамозе.

3 ліпеня

Якая радасць! Сёння войскі 1-га Беларускага фронту пры ўзаемадзеянні з 3-м Беларускім фронтам, як гаворыцца ў зводцы Саўінфармбюро, у выніку глыбокага абходнага манеўру, вызвалілі сталіцу Савецкай Беларусі, буйнейшы адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр краіны — горад Мінск.

Шкада, ой як шкада, што мне не давялося асабіста сёння ўвайсці ў Мінск, мой родны горад, дзе я вучыўся, па вуліцах якога хадзіў з сябрамі, адкуль пайшоў служыць у армію. Але што ж паробіш. Франтоў цяпер у нас многа. Я аказаўся на другім участку вайны. Наша дывізія на Украіне. Ваюе пад камандаваннем генерала арміі М.Ф.Ватуціна, такога ж слаўнага палкаводца, як і Ракасоўскі.

3 хваляваннем перачытваю зводку Саўінфармбюро. Ужо больш за трыста кіламетраў ад маёй роднай вёскі Альшоў, што на Хоцімшчыне, фронт прайшоў на захад. Усяго некалькі тыдняў нашага наступлення па тэрыторыі Беларусі, а ўжо вызвалены Орша, Віцебск, Жлобін, Магілёў, Бабруйск, Слуцк, Лепель, Барысаў. Нарэшце — Мінск. Такога манеўранага, хуткага наступу яшчэ ў нас не было. А што будзе далей?

Далей будзе толькі адно — Перамога, канчатковая Перамога над ненавіснай фашысцкай цемрай.

П. Прыходзька – палітрук роты, 1943 г.
Пасля аўтографа на рэйхстагу.
(фотаздымак ваеннага часу)
З генерал-маёрам, пісьменнікам Мікалаем Аляксеевым і яфрэйтарам-земляком у Берліне
Сустрэліся сябры-аднапалчане
З пісьменнікамі Мікалаем Аляксеевым і Міхасём Калачынскім (справа)
у рэдакцыі часопіса «Беларусь»

25 красавіка

1990 года

СУСТРЭЧА ПРАЗ ГАДЫ

45 год сустрэчы на Эльбе

Сустрэча на Эльбе — назва падзеі, якая адбылася 25 красавіка 1945 года побач з горадам Таргаў на рацэ Эльба. Войскі 1-га Украінскага фронту сустрэліся з войскамі 1-ай арміі ЗША. У выніку сустрэчы войск саюзнікаў рэшткі фашысцкіх войскаў былі расколаты на дзве часткі — паўночную и паўднёвую.

Першая сустрэча адбылася, калі амерыканскі патруль на чале з першым лейтэнантам Альбертам Кацэбу перайшоў Эльбу. На усходнім беразе яны сустрэлі савецкіх салдатаў на чале з падпалкоўнікам Аляксандрам Гардзіявым. У той жа дзень яшчэ адзін амерыканскі патруль (на чале з другім лейтэнантам Арміі ЗША Уільямам Робертсанам) зустрэліся з савецкімі салдатамі на чале з лейтэнантам Аляксандрам Сільвашка на разбураным мосце цераз Эльбу каля Таргаў.

Прайшло сорак пяць гадоў. I зноў у маім жыцці адбылася незвычайна радасная падзея, якую буду помніць да канца сваіх дзён.

Глыбокае пачуццё напаўняла маё сэрца, хвалявала да глыбіні душы, калі я разам з баявымі сябрамі зноў прыбыў на Эльбу.

25 красавіка 1990 года тут адбылася сустрэча савецкіх воінаў-ветэранаў з ветэранамі вайны са Злучаных Штатаў Амерыкі — былымі нашымі саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі. У сустрэчы з двух бакоў прымала ўдзел больш як дзвесце чалавек.

Колькі думак і пачуццяў выклікала гэта сустрэча!

Уявіце сабе. Мінула амаль паўстагоддзя. Даўно зараслі акопы. Змянілася зямля і самі людзі.

А Эльба, здаецца, усё тая ж: шырокая, з глыбокімі вірамі, памутнелая ад часу і сівых туманаў. Як і тады, калі над ёй раздаваліся апошнія залпы, рабілася апошняя пераправа вайны, сёння павявае ветрам перадмайскай прахалоды, што павольна перакатваецца з захаду на ўсход і з усходу на захад.

Калі заканчвалася вайна, мы праз чатыры гады ўпершыню пачулі каманду: «Зачахліць гарматы! Спыніць агонь! Перад намі саюзнікі!».

Гэтага не забыць ніколі. Рускія і амерыканскія воіны вось тут на гэтым адрэзку Эльбы, абдымаліся, цалаваліся.

Салдаты генерала Эйзенхаўэра і маршала Жукава дарылі на памяць адзін аднаму сувеніры ў знак нашай агульнай перамогі над злейшым ворагам чалавецтва — гітлераўскім фашызмам.

I вось гэта ж самае паўтараецца зноў. На цэнтральнай плошчы ў Торгаў, што прымыкае да самай Эльбы, пад узнятым абеліскам перамогі сабралася шмат народу. Тут маладыя і старыя, бацькі і дзеці, рускія, немцы, амерыканцы, людзі розных нацыянальнасцей. Усе яны з кветкамі ў руках. Прыйшлі спаткаць былых воінаў-пераможцаў, пасівелых ужо, але духам яшчэ маладых.

На плошчу з розных бакоў падыходзяць аўтобусы, перапоўненыя людзьмі. 3 аднаго выходзяць амерыканцы, з другога мы.

Ветэраны сустракаюцца зноў там, дзе сустракаліся пад раскаты першага мірнага салюту. Яны прыйшлі сюды па слядах маланкі. Людзі ў розным адзенні: на амерыканцах пілоткі з зорачкамі, касцюмы колеру хакі, мы — хто ў цывільным, хто ў вайсковай форме з ордэнамі і медалямі на грудзях. Гэта ж свята, можна сказаць, непаўторнае свята ў жыцці.

I тут мне адразу ўспомніліся радкі з вершаў майго малодшага сябра, беларускага паэта Сяргея Законнікава:

Мяняць свайго каня на пераправе
Я, хрышчаны баямі, не прывык.
Лёс не пераменіш, не паправіш,
Як скрэмзаны, цярплівы чарнавік.

Сапраўды, лёс не пераменіш. I вось гэтым лёсам наканавана нам зноў — дзвюм вялікім дзяржавам — Савецкаму Саюзу і Злучаным Штатам Амерыкі — адчуць сябе ў моцным поціску рук, у сардэчных і шчырых абдымках.

Толькі я выйшаў з аўтобуса, прабіваючыся праз натоўп, як мне насустрач ідзе сталых гадоў амерыканец і, шчыра ўсміхаючыся, дастае з бакавой кішэні сувенір — маленькі амерыканскі сцяжок, прымацоўвае мне яго да пінжака. У адказ я таксама дару яму на памяць значок нашай вядомай усяму свету Хатыні.

Знаёмімся. Яго завуць Фрэйн Фашэ. Са штата Каларада. Ваяваў у дывізіі, якая ад Атлантыкі дайшла да Эльбы. I вось ён зноў тут, нібыта навялі мост праз акіян і яму так лёгка было прайсці па гэтым мосце, каб сустрэцца са мной і абняць мяне, як сорак пяць гадоў таму назад.

Побач са мной мая зямлячка, супрацоўніца Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР Анфіса Сямёнаўна Ляднёва, якая прыехала разам з нашай групай. Яна добра ведае англійскую мову і дапамагае нам у размове.

Фрэйн Фашэ, якому я прадставіўся як ветэран з Беларусі, гаворыць мне:

— О, Беларусь! Знаю, знаю. У нас таксама ёсць беларусы. Харошыя людзі. О’кэй!

Па яго ўсмешцы, па тым, як ён акуратна прышпільваў мне свой значок, можна было пераканацца, што амерыканец гаворыць гэта шчыра, ад душы.

Праз некалькі мінут, на самым беразе Эльбы, каля помніка баявой славы адбыўся шматлюдны ўрачысты мітынг. На ім выступілі бургамістр горада Таргаў Гэтэнберг, наш савецкі генерал у адстаўцы У.С. Арлоў, ветэран узброеных сіл ЗША Томас Лімгід.

Усе яны гаварылі аб той вялікай і высакароднай місіі, якую выканалі перад усім чалавецтвам Савецкая Армія і войскі нашмх былых саюзнікаў у разгроме гітлераўскага фашызму. Яны ў адзін голас сцвярджалі, што тая жорсткая, бязлітасная бойня, якая адбывалася шмат гадоў назад, ніколі не павінна паўтарыцца.

Асабліва спадабаліся мне словы амерыканскага ветэрана, які з трыбуны перад прадстаўнікамі розных народаў сказаў (прыводжу яго выступленне даслоўна праз перакладчыка):

— Мы пацвярджаем наш саюз, дружбу сяброў па зброі. Хай пакаленні, якія прыйдуць пасля нас, не ведаюць, што такое вайна. Нам трэба падтрымліваць усялякія чалавечыя каштоўнасці, якія яднаюць, а не раз’ядноўваюць нас.

Дух Эльбы, наша дружба павінны жыць вечна. Трэба ўмацоўваць дружбу, каб не было паміж намі больш ніякай канфрантацыі.

Залатыя словы. ІІад імі мог падпісацца кожны, хто слухаў тут прамоўцу. I не толькі тут.

Пасля гэтай сустрэчы на Эльбе ў Таргаў, дзе мэр горада даў сардэчны прыём, мы раз’ехаліся па розных гарадах і раёнах Усходняй Германіі, пабывалі ў Берліне, у Патсдаме, Гале, Франкфурце-на-Одэры і іншых мясцінах.

Мне асабліва было прыемна пахадзіць па тых сцежках, якімі хадзіў у канцы вайны і пасля яе, сфатаграфавацца зноў каля Брандэнбургскіх варот і каля былога адноўленага рэйхстага.

Пра гэту сустрэчу на Эльбе, якая адбылася праз столькі гадоў, напэўна, будзе яшчэ напісана многа. Трэба думаць, пра свае ўражанні раскажуць і мае баявыя сябры, з якімі разам давялося там пабываць. Усе мы вынеслі шмат уражанняў ад гэтай паездкі.

Мне ж хочацца закончыць сваю кнігу невялікім вершам напісаным там, на Эльбе:

Прыйшлі ў Торгаў, як на веча,
Байцы былых саюзніц дзвюх:
Праз сорак пяць гадоў сустрэча
Нам узнавіла Эльбы дух.

Вясна сама нас запрасіла
На бераг бурнае ракі.
I зноў Амерыку Расія
Адчула ў поціску рукі.

Былі абдымкі і дарункі,
Шмат сувеніраў для сяброў.
Нібыта выткаў май карункі
Ў зялёнай засені дуброў.

На гэту стрэчу ля пагоста
Прыйшла й Германія сама,—
О, каб яна сказала проста:
«Між нас варожасці няма».

I каб паверылі ўсе людзі,
Што ў рукі от сцяжкі ўзялі,—
Ісці ніколі больш не будзе
Вайна ад гэтае зямлі!

Прыходзька, П. Сустрэча праз гады / П. Прыходзька //
Па слядах маланкі : кніга-дзённік. — Мінск, 1991. — С. 265—268.