Штогадовая літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова за творы паэзіі і драматургіі была ўстаноўлена ў
1979 г. па рашэнні Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Пятро Прыходзька з’яўляецца Лаўрэатам літаратурнай прэміі за зборнiк «Парог памяці».
Кніга лірыкі «Парог памяці» – працяг той жа тэмы, якой паэт прысвяціў многія свае творы, - мужнасць, гераізм савецкіх людзей, любоў да Радзімы, шчырасць дружбы, каханне.